Достойно выступили островчане на областных соревнованиях среди сельских жителей
З чацвёртым агульнакамандным месцам, а таксама з бронзавымі і сярэбранымі медалямі ў індывідуальных і камандных заліках вярнуліся астравецкія спартсмены з традыцыйнай абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў.Сямнаццаць каманд, якія прыехалі на спартакіяду, удзельнічалі ў сямі відах спаборніцтваў: гіравым спорце, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, міні-футболе, стрытболе, мужчынскім і жаночым валейболе. І ў кожным з іх трэба было “вылажыцца” па максімуму і даказаць, хто тут на самай справе дужэйшы, хутчэйшы і спрытнейшы.
Самых моцных не толькі фізічна, але і духоўна вызначала ў прамым сэнсе “цяжкая артылерыя” спорту – гіры. Дрыжэлі рукі ў напружанні, “ігралі” мускулы, а ў галаве пульсавала адна думка: “Яшчэ разок”. Сярод астравецкіх удзельнікаў у катэгорыі звыш 90 кілаграмаў найбольш удала выступіў Андрэй Бумбуль, які падняў 24-кілаграмовую «саперніцу» 102 разы і заняў трэцяе месца. У камандным заліку нашы гіравікі сталі восьмымі.
Тым часам мячык і ракеткі выяўлялі лепшых у настольным тэнісе. Сярод жанчын чацвёртае месца заняла астраўчанка Іна Вінцкусь. Крыху менш пашанцава- ла мужчынам – Уладзімір Масойць стаў сёмым. А ў агульным камандным заліку астравецкія тэнісісты занялі пятае месца.
На жаль, у абласной спартакіядзе не змагла паўдзельнічаць каманда гервяцкіх стрытбалістаў, якая перамагла ў занальным этапе спаборніцтва. Аднак іншая астравецкая каманда таксама годна выступіла на пляцоўцы – і ў выніку згуляла на “пяцёрку”, саступіўшы чэмпіёнам спартакіяды – Гродзенскаму і Свіслачскаму раёнам і выйграўшы ў сапернікаў з Дзятлава.
А вось нашым міні-футбалістам удалося ўвайсці ў тройку лепшых. Астраўчане прайгралі сапернікам з Ваўкавыскага раёна, выйгралі ў Лідскага і сыгралі ўнічыю з Гродзенскім раёнам. У выніку каманда з Астраўца па міні-футболе за- няла трэцяе месца.
Агульнакаманднае “брон- завае” месца на спартакіядзе занялі і астравецкія лёгкаатлеты. Асабліва бліскуча на спаборніцтве выступіла жаночая палова каманды. Спаборніцтвы праходзілі ў адзін дзень па трох відах: бег на 100 метраў, скачкі ў даўжыню з месца, бег на 400 метраў. Ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў “серабро” заваявала майстар спорту з Астравеччыны Але- ся Блашкевіч. Другое месца, толькі ў старэйшай катэгорыі, заняла яшчэ адна наша ўдзельніца Яніна Філіповіч. Мужчыны-лёгкаатлеты выступілі крыху горш. Мікалай Трафімчык заняў пятае месца, Раман Чахрач прадэманстраваў дзясяты вынік, а Аляксей Малашанкоў стаў адзінаццатым сярод трыццаці пяці ўдзельнікаў.
У спаборніцтвах па валейболе камандзе Астравецкага раёна, якая не ўдзельнічала на абласной спартакіядзе, быў залічаны вынік занальных спаборніцтваў – валейбалісты такім чынам занялі выніковае восьмае месца.
У выніку падліку ачкоў па ўсіх відах спаборніцтва каманда Астравецкага раёна заняла на абласной спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў агульнакаманднае чацвёртае месца.
-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ
Фота з сайта 4sport.ua.
