Будущие защитники Отечества продемонстрировали свою физическую подготовку

будущие защитникиБудучыя абаронцы Айчыны з навучальных устаноў Астравеччыны дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку падчас раённай і абласной спартакіяд па праграме шматбор’я “Абаронца Айчыны”.

На раённых спаборніцтвах мацнейшых і спрытнейшых юнакоў-дапрызыўнікаў вызначалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: малодшай групе – 15-16 гадоў і старэйшай – 17-18 гадоў.
У раённай спартакіядзе прынялі ўдзел 76 юнакоў, якія дэманстравалі сваё майстэрства ў падцягванні на высокай перакладзіне, стральбе і лыжнай гонцы на дыстанцыі 5 кіламетраў.
У выніку ў асабістым заліку ў малодшай групе пераможцам стаў Вадзім Міхайлоўскі з Варнянскага НПК, на другім месцы – вучань Гервяцкай СШ Эрнэст Карэйва, трэцяе месца заняў Артур Міцкевіч (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання).
Лепшымі сярод старэйшых удзельнікаў сталі: Яўген Бараноўскі (Гервяцкая СШ), які заняў першае месца, на другім – таксама вучань Гервяцкай СШ Аляксандр Кірксаў, трэцім стаў Дзяніс Сідарук з Міхалішкаўскай СШ.
Што тычыцца агульнакамандных месцаў, то яны вызначаліся па суме ачкоў, набраных усімі ўдзельнікамі з кожнай каманды. У першай групе перамогу святкавала каманда Гервяцкай СШ, другое месца занялі вучні Варнянскага НПК, на трэцім – Гудагайская СШ.
Сярод каманд старэйшага ўзросту першае месца занялі дапрызыўнікі Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання, на другім месцы – каманда Альхоўскай СШ, трэцімі сталі вучні Спондаўскага НПК.
Чацвёра нашых юнакоў – Эрнэст Карэйва, Вадзім Міхайлоўскі, Яўген Бараноўскі і Аляксандр Кірксаў абаранялі гонар Астравеччыны на абласной спартакіядзе “Абаронца Айчыны”, дзе занялі агульнакаманднае адзінаццатае месца.

--------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.