Творчасць Сваяка вачамі дзяцей
Члены дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў таксама не засталіся ўбаку ад святкавання юбілею нашага знакамітага земляка Казіміра Сваяка. У красавіку на базе Цэнтра пазашкольнай работы прайшоў раённы конкурс малюнкаў па творах Казіміра Сваяка, які арганізавалі і правялі раённы савет ГА “БРПА” і ЦПР.
У конкурсе малюнкаў прынялі ўдзел 16 устаноў адукацыі, на разгляд членаў журы школьнікі прадставілі 28 малюнкаў, якія разглядаліся ў трох узроставых катэгорыях. Журы адзначыла высокі ўзровень конкурсных работ, выразнасць і якасць мастацкага выканання.
У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцам, сярод дзяцей 7-9 гадоў, стала Вадарына Аўгуль з Міхалішкаўскай СШ, другое месца ў Дзмітрыя Пукшты з Рымдзюнскай СШ з беларускай мовай навучання, трэцяе – у Кацярыны Ждановіч з Мальскага НПК.
Сярод вучняў 10-14 гадоў лепшай стала Маргарыта Кандратовіч з гімназіі №1, другое месца ў Вадзіма Становіча з Трокеніцкай БШ, на трэцяй прыступцы – Валянцін Кузміцкі з СШ №1 і Лізавета Гарбачова з Кямелішкаўскага НПК.
Ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў першае месца падзялілі Анастасія Марозік са Спондаўскай СШ і Марта Грыневіч з Гудагайскай СШ, на другім месцы – Юлія Дакутовіч з Варнянскага НПК і Анжаліка Вакулік з Дайлідскай СШ, трэцяе месца ў Марыі Вашкевіч з Варнянскага НПК.
Па выніках конкурсу ў Астравецкім ЦПР аформлена і дзейнічае выстава малюнкаў і любы знаўца творчасці Казіміра Сваяка можа прыйсці і палюбавацца малюнкамі нашага маладога пакалення на творы знакамітага земляка.
НА ЗДЫМКУ: малюнак вучаніцы Гудагайскай СШ Марты Грыневіч.
Алена ЯРАШЭВІЧ.