Наша Маша – у ліку лепшых!

14:14 / 09.04.2010
2
На гэтым тыдні прайшоў занальны тур абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лідэр – 2010”, арганізаваны аддзелам адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і аддзелам дзіцячых і маладзёжных арганізацый Гродзенскага абласнога дварца творчасці дзяцей і моладзі, удзел у якім прынялі 19 прадстаўнікоў з розных раёнаў нашай вобласці. Конкурс праходзіў па дзвюх зонах – у Ваўкавыску і Лідзе.
Наш раён на занальным этапе, які прайшоў 8 красавіка ў Лідзе, прадстаўляла вучаніца 10 класа Варнянскага НПК Марыя Еўтушэнка, якая на падобным раённым конкурсе стала першай. Пазмагацца за права лепшага тут сабраліся 10 актывістаў дзіцячых і маладзёжных арганізацый.
Вучні праходзілі тыя ж этапы, якія былі на раённым конкурсе, і ім яшчэ раз неабходна было сабрацца з духам і думкамі і годна абараніць гонар свайго раёна.
У выніку на першым месцы аказалася Ліда, на другім – Ашмяны, на трэцім – наша Марыя Еўтушэнка. Члены журы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў, таму педагогі-арганізатары, якія падрыхтавалі пераможцаў, таксама былі ўзнагароджаны падзячнымі пісьмамі. Сярод узнагароджаных і педагог-арганізатар Варнянскага НПК Ірына Мар’янаўна Субаткевіч.
Віншуем з перамогай!

Алена ЯРАШЭВІЧ.