Нашы «архімеды» паказалі добрыя веды
12:48 / 02.04.2010
1

Усяго ў гэтым выпрабаванні прыняло ўдзел 190 вучняў, з якіх 113 атрымалі дыпломы ад раённага аддзела адукацыі. Лепшымі з лепшых былі вучні гімназіі №1, СШ №1 і Мальскага дзіцячага садка-сярэдняй школы. Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны 24 вучні, ІІ ступені – 47 і ІІІ ступені – 42 навучэнцы. Іншым была выказана падзяка за добрыя веды і старанне.
Іван ПЕТРЫК.