На аўтастанцыі ў Астраўцы абакралі студэнтаў

ХЛЕБА І ВІДОВІШЧАЎ

На мінулым тыдні супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы чарговы аматар “лёгкага хлеба”.
Напэўна, у яго пошуках і прабраўся незаконным шляхам непрацуючы грамадзянін, жыхар в. Дварчына Ушачскага раёна Віцебскай вобласці, у кватэру аднаго з дамоў у пасёлку Гудагай. Праўда, акрамя прадуктаў харчавання, мужчына таксама прыхапіў з сабой і лічбавы фотаапарат.
Зараз супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа.



КРАДЗЕЖ У СТУДЭНТАЎ

На жаль, далёка не заўсёды асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення воля, становяцца на правільны шлях і пачынаюць новае жыццё без правапарушэнняў.
Вось і нядаўна ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што непрацуючы, раней судзімы грамадзянін з вёскі Кямелішкі 8 красавіка здзейсніў чарговае злачынства. Мужчына ўкраў у зале чакання астравецкага аўтавакзала тры дарожныя сумкі з адзеннем, касметыкай і мабільным тэлефонам, якія часова пакінулі без нагляду тры студэнты.
Аматар чужога дабра затрыманы, а рэчы вернуты гаспадарам.



ВЫПІЎ – І ЗА РУЛЬ

Па-ранейшаму не на ўсіх вадзіцеляў дзейнічаюць папярэджанні і пакаранні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.
На мінулым тыдні ў “чорны” спіс трапілі яшчэ трое вадзіцеляў. Так, 12 красавіка ў 20.30 па вуліцы Перамогі ў Міхалішках быў затрыманы непрацуючы мужчына, які ехаў пад “мухай” на мапедзе.
Вечарам наступнага дня, ужо на аўтадарозе Варона – Ашмяны – Юрацішкі п’яным за рулём ВАЗ-2105 трапіўся супрацоўнікам ДАІ жыхар вёскі Ліпнішкі.
А раніцой 17 красавіка ў Вароне быў затрыманы жыхар Альхоўкі, які нападпітку кіраваў аўтамабілем “БМВ 725”.
У адносінах да гэтых грамадзян былі складзены адміністрацыйныя пратаколы.



ЧАРГОВЫЯ “ГАРАЧЫЯ КРОПКІ”

Таксама былі выяўлены на мінулым тыдні і дзве “гарачыя кропкі”па вырабу самагону.
Непасрэдна за справай 15 красавіка ў 14.40 супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы непрацуючы грамадзянін 1967 гада нараджэння з вёскі Гадзілуны. Было выяўлена і знішчана 200 літраў самагоннай брагі, а “чароўны апарат” канфіскаваны.
Крыху пазней у той жа дзень, толькі ў вёсцы Вялікая Страча, было выяўлена і канфіскавана 38 літраў самагону.


Марына БАРОК.