“Нам давяраюць!”- пад такім дэвізам сёлета праходзіць міжнародная выстаўка “СМІ ў Беларусі”

vystovka_smi.jpgСлоган “Нам давяраюць!” – не проста прыгожыя словы: у сваім выступленні на канферэнцыі “Сродкі масавай інфармацыі ў мяняючымся свеце: прафесіяналізм і адказнасць” дырэктар інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў прывёў дадзеныя сацыялагічных даследаванняў, згодна з якімі узровень даверу беларускім СМІ складае амаль 50 працэнтаў. Для параўнання: расійскім і замежным СМІ давяраюць 28 працэнтаў апытаных.

Яшчэ адным дэвізам выстаўкі мог бы стаць пастулат аб прафесіяналізме і адказнасці журналіста – аб гэтым гаварыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, адкрываючы выстаўку; гэтая ж думка чырвонай ніткай праходзіла ў выступленнях на канферэнцыі. Журналістам даверана вельмі важная зброя – слова, і абыходзіцца з ёй, па першае, трэба ўмець, а па-другое,  несці адказнасць за тое, якія наступствы можа выклікаць нават самае прыгожае і таленавітае слова ў жыцці кожнага чалавека і грамадства ў цэлым – далёка не заўсёды гэтыя наступствы – пазітыўныя і станоўчыя, аб чым сведчыць уся сусветная гісторыя.

vystovka_smi2.jpgШырока былі прадстаўлены на выстаўцы “СМІ ў Беларусі” сродкі масавай інфармацыі Гродзеншчыны, у тым ліку -- газета “Астравецкая праўда”. Без перабольшання: нашы “фотамадэлі” ў касцюмах, пашытых з “Астравецкай праўды” (за дапамогу – асобная ўдзячнасць “залатаручцы” Валянціне Вільеўне Віннічак) карысталіся павышаным “попытам” – усе хацелі сфатаграфавацца. Павышаным попытам карысталіся газеты і насценныя календары “Астравецкай праўды” -- думаю, пасля гэтай выстаўкі, якая прадоўжыцца да 6 мая, нашмат больш жыхароў краіны будуць ведаць пра Астравец, пра яго людзей і справы.

vystovka_smi1.jpgvystovka_smi3.jpg

Падчас выстаўкі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў многіх творчых конкурсаў. “Астравецкая праўда” ў чарговы раз была названа адной з лепшых падчас падвядзення вынікаў  рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой і атрымала ў якасці ўзнагароды дыплом і каштоўны падарунак.
vystovka_smi4.jpgvystovka_smi5.jpgvystovka_smi6.jpgvystovka_smi7.jpgvystovka_smi8.jpg
Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский