У Альхоўцы ўшанавалі людзей паважанага ўзросту

Альхоўскія клуб і бібліятэка правялі святочную вечарыну, прысвечаную Дню пажылых людзей.

Гасцей чакалі літаратурныя і музычныя конкурсы, захапляльны кінаквіз, чытанне вершаў. Асабліва даспадобы ўдзельнікам сустрэчы прыйшлася тэатральная пастаноўка «Пенсійны бунт». А потым усе спявалі і танцавалі.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.