Выставка картин известного белорусского художника проходит в Островце
Яскравых вобразаў натхненнеХай закране наш родны край –
Дабра і таленту тварэнне
Растопіць снег, прыблізіць май.
І бурным павадкам вясновым
Не праміне і нашы душы
Карцін сусветная вядомасць
І Божы дар Алеся Сушы.
Сяргей КАЦУБА, Смаргонь.
8 красавіка ў раённай дзіцячай школе мастацтваў адбылося адкрыццё выставы карцін вядомага беларускага мастака Алеся Сушы. Разам з мастаком на сустрэчу з астравецкімі аматарамі жывапісу прыехалі яго сябры. У прыватнасці, скульптар Сяргей Гумілеўскі.
З вітальным словам на пачатку імпрэзы выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. Ганаровага госця Астравеччыны павіталі таксама дырэктар музея Ганна Кацуба, краязнаўцы Алесь Юркойць і Людміла Кухарэвіч, мастакі Тэрэса Варановіч і Аляксандр Буйвідовіч і інш. Музычнае суправаджэнне сустрэчы ўзялі на сябе струннае трыа выкладчыкаў школы мастацтваў і доктар гуманітарных навук з Вільнюса Эгідыюс Мажінтас.





