Встреча Таисии Семеновой с юными писателями Островетчины
цёплай жанчынай. На яе былі запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі. Гэта дзеці, якія шмат чытаюць, пішуць вершы, казкі, апавяданні: Аляксандра Юркойць, Ксенія Марцінчык, Арцём Еўлашоў, Дар’я Жэлецкая, Анастасія Буданава і іншыя.Вядучая Тамара Аляксееўна Кісель расказала пра жыццё і творчую працу госці. Пазнаёміла рабят са зборнікам вершаў, казак і апавяданняў юных талентаў Астравеччыны, які ў бібліятэцы з’явіўся даўно, дзякуючы літаратурнай старонцы ў нашай “Астравецкай праўдзе”. Гэту старонку доўгі час вяла Таіса Сямёнаўна. Дзеці наперабой чыталі госці свае вершы, казкі. Потым прагучалі вершы паэткі, любімыя песні Таісы Сямёнаўны. Яна прадоўжыла словы, што для яе значыць дзіцячая бібліятэка – “акно ў свет”. Цёплымі словамі ўспамінала сваю родную школу, час працы ў рэдакцыі “Астравецкай праўды”.
Мара Таісы Сямёнаўны стаць журналістам збылася. І наогул – яна лічыць сябе шчаслівым чалавекам. У канцы сустрэчы госця прачытала свае новыя вершы, а рабяты атрымалі аўтографы.
----------------------------
Л. САКАЛОЎСКАЯ, бібліятэкар.