Ворнянский сельский Дом культуры поздравил пожилых людей с праздником
Напярэдадні Дня пажылых людзей Варнянскі сельскі Дом культуры вітаў гасцей канцэртнай праграмай “Залаты ўзрост”.Нягледзячы на тое, што канцэрт сабраў невялікую колькасць людзей, свята атрымалася. Ад ветэранскай арганізацыі выступіла Людміла Кухарэвіч, а народны ансамбль народнай песні “Світанак” падарыў гледачам песні “Дом”, “Напякла кума бліноў” і “А я чарнява”. Аляксандр Альховік, Святлана Еўтушэнка, Ірына Расамацкая, Наталля Літвін, Мая Ляшчэўская парадавалі прысутных моцнымі галасамі і добрымі песнямі.
“Ізюмінкай” канцэртнай праграмы стала выступленне вядомай у вёсцы “спявачкі” Марыі Гламбоцкай. Жанчына са сваёй жартоўнай песняй сарвала шквал апладысментаў.
Падчас канцэрта вядучая праграмы Наталля Стакун аб’явіла, што СВК “Варняны” падтрымае агароднінай ветэранаў вайны, а пенсіянеры змогуць выпісаць бульбу па льготнай цане.
Пасля канцэрта, які цягнуўся дзве гадзіны, усе былі запрошаны за “салодкі” стол, матэрыяльную дапамогу ў арганізацыі якога аказаў СВК “Варняны” і яго старшыня Аляксандр Паўлавіч Грымбоўскі.
Бабулькі не толькі пілі гарбату, але спявалі і жартавалі з запалам, як калісьці і ў маладосці.
