В Островце встречали весну

А вы ведаеце, дзе трывала “прапісалася” вясна? Не, не толькі ў календары, але і ў Астраўцы. У суботу, на якую якраз прыпаў першы вясенні дзянёк, гараджане развітваліся з зімой: спявалі песні, назіралі за тэатралізаваным прадстаўленнем, спрабавалі вызначыцца ў статусе “самы трапны” ў стральбе і кіданні дроцікаў у мішэнь, гулялі ў стрытбол і міні-футбол, а таксама ласаваліся духмянымі блінамі і шашлыкамі. А дзеткі ўдзельнічалі ў гульнявой праграме, малявалі на асфальце і бегалі наўздагон адзін за адным.

Сёлетняя вясна не зважала на надвор’е, закладзены лад жыцця, самы “люты” месяц, і, пакінуўшы толькі дзе-нідзе глыбока ў лясах лапікі снегу, трывала “прапісалася” на беларускіх прасторах. Аднак астравецкі люд не здрадзіў спрадвечнай традыцыі і з песнямі, танцамі, жартамі і блінамі сустрэў каляндарную вясну, а зіму праводзіў на заслужаны адпачынак.
Пах шашлыкоў і в я сё лая музыка даносіліся з лесапаркавай зоны. І (о, цуд!) мінакі, якія яшчэ некалькі хвілін спяшаліся па сваіх справах, далучаліся да людзей, якія мэт ана кір авана пры йшлі ў гэты дзень вітаць вясну. Гэта і вясёлы “квінтэт ” жанчын паважанага ўзросту, і маладыя мамы з каляскамі, і хлопчык на ровары, увагу якога ўвесь час прыцягвала дзейства на сцэне, і сямейныя пары, і кампаніі сяброў, і непаседлівыя малышы з паветранымі шарам і, што імкнуліся вырвацца з дзіцячых далоняў і паляцець увысь праз аблокі да чамусьці пакрыўджанага сонейка…
Мо яно засумавала без Вясны і яе дачкі, Вяснянкі? Прыгажуні доўга чакаць сябе не прымусілі і з’явіліся на радасць людзям, а дапамог ім у гэтым кемлівы Несцерка. Нават Мішка вылез са сваёй бярлогі, каб прывітаць вясну. Злой Зімабры і яе памочнікам пад такім націскам давялося саступіць месца. І кола з рознакаляровымі стужкамі закруціла ў вясёлым танцы скамарохаў, Дзядулю Мароза са Снягуркай, Несцерку з Вяснянкай, Вясну з Зімою і яе памочнікам, Мішу… Вясна прыйшла – вясне дарогу!
Людзі яшчэ доўга не разыходзіліся. Малышоў чакала гульнявая праграма, у якой яны ўдзельнічалі з задавальненнем, а старэйшы я іх браты і сябры ігралі ў стрытбол (дарэчы, нашы перамаглі ашмянцаў з лікам 9:7!) і міні-футбол, дзе вікторыя дасталася суседзям. Кожны жадаючы, нават дзяўчаты і жанчыны, маглі паспрабавац ь свае сілы ў дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, а пераможцаў чакалі падарункі. А вось пазмагацца за памятныя сувеніры ў армрэстлінгу і падняцці гіры ахвочых не знайшлося.
Гандлёвыя рады зазывалі пакупнікоў смачнымі булачкамі, каўбаскамі, а прадаўшчыцы – румянымі тварам і і чырвонымі, нібы з казкі, какошнікамі. Дзетвара смакавала пульхную, як скрадзеная з неба аблачынка, вату і салодкі попкорн. А самыя хуткія дзяўчынкі і хлопчыкі, тыя, хто хутчэй за ўсіх справіўся з прысмакамі, тоўпіліся каля “бяспройгрышнай латарэі” і палатак з цацкамі. Жанчыны выбіралі стракатыя пацеркі і пярсцёнкі, мужчыны таксама не адставалі ад сваіх прыгожых паловак – выбіралі яны, праўда, не ў прыгожванні. Але вачам было ад чаго разбегчыся! Плеценыя з лазы кошычкі, цёплыя шкарпэткі, скрынкі, салодкія грыбочкі і пеўнік і… Нават сапраўднага хатніка, калі ён па невядомых прычынах пакінуў сваё жытло, можна было набыць тут і пасяліць у сваім доме або кватэры.
Вясне дарогу пракла лі – вось толькі сонейка чамусьці не пачула (або зрабіла выгляд, што не пачула!) смеху, жартаў і песняў, таму, відаць, і ніводнага разу ні воднага праменьчыка не паказала вітаючым вясну.
Можа, мала бліноў з’елі?


------------------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.