В Островце пройдут праздничные мероприятия, посвящённые Дню Независимости Республики Беларусь и 69-й годовщине освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков
3 ліпеня ў раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца ў 10.30 з урачыстага ходу, які пройдзе ад райвыканкама да помніка савецкім воінам і партызанам – тут адбудзецца святочны мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці. Па традыцыі падчас мітынгу будуць ушанаваны перадавікі раёна, чые партрэты занесены на раённую Дошку гонару.
Пасля мітынгу астраўчане і госці горада змогуць стаць сведкамі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі боя Вялікай Айчыннай вайны. На гарадскім стадыёне пройдуць спартыўныя спаборніцтвы па футболе і пляжным валейболе, шахматах і шашках – пачнуцца яны ў 11 гадзін. Ля ўвахода ў лесапаркавую зону будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі для дзяцей. У лесапаркавай зоне разгорнецца “Дзіцячы гарадок”.
Святочныя мерапрыемствы сёлета адбудуцца не толькі на сцэне летняга амфітэатра, але і на пляцоўцы каля рэстарана “Вясёлка”. Канцэрт аматарскай творчасці лепшых калектываў і салістаў раёна “Ясная, светлая, Белая Русь” пачнецца ў 13.00 каля рэстарана “Вясёлка”.
У 12.30 на сцэне летняга амфітэатра пройдзе канцэрт “Беларусь у маім сэрцы”, які ў 15.30 працягнецца канцэртам беларускай выканаўцы Гюнеш Абасавай. Вечарам у лесапаркавай зоне пройдуць гульнявыя праграмы (17.00), на сцэне летняга амфітэатра адбудзецца канцэрт ансамбля польскай песні “Польскага рэха Астраўца” (20.00), кінаканцэрт “Песні, якія гучаць у душы” (22.00). А закончыцца ўсё святочнай дыскатэкай у “Галактыцы”.
Як звычайна, на працягу дня ў лесапаркавай зоне будуць працаваць гандлёвыя рады, выстава-продаж работ народных майстроў і атракцыёны.
Прыходзьце на свята – не пашкадуеце!
Фота з сайта www.agu.by.
