В Островце отметили праздник настоящих мужчин

Напярэдадні 23 лютага ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і 95-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, арганізатарамі якога выступілі аддзелы ідэалагічнай работы і культуры Астравецкага райвыканкама і ваенны камісарыят раёна.

Удзельнікі мерапрыемства, сярод якіх было нямала ваенных, прыйшлі ў кінаканцэртную залу зараней. Спачатку для іх быў прадэманстраваны відэафільм “Зямля Беларуская”, прысвечаны Астравеччыне.
Сход пачаўся з гімна Рэспублікі Беларусь. Урачыстасць мерапрыемству надала цырымонія вынясення ваеннаслужачымі аддзела пагранічнай службы “Гудагай” сцягаў нашай краны і Астравецкага раёна.
З прывітальным словам да ўсіх, хто сабраўся ў святочнай зале, выступіў ваенны камісар раёна Раман Аляксандравіч Курлоў. Ён гаварыў пра ролю арміі ў былыя і цяперашнія часы, пра падрыхтоўку ваенных кадраў і забеспячэнне неабходнага ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.
Падчас мерапрыемства былі зачытаны загады аб узнагароджванні. Падзячныя пісьмы ваеннага камісара Гродзенскай вобласці былі адрасаваны Ю.У. Іўціну і А.А. Пашуку. Падзяка ваеннага камісара Астравецкага райваенкамата была аб’яўлена У.У. Багдановічу, А.І. Дудко, А.В. Лазоўскаму, Г.А. Собалеву, І.І. Тухта, М.Ф. Шкурскаму.
Ва ўрачыстай абстаноўцы граматы Астравецкага райваенкамата Р.А. Курлоў уручыў Д.З. Багуслаўскаму, Д.А. Клімчэню, Д.Ф. Ляўкоўскаму, У.І. Квачу, Г.І. Калтану, А.І. Марцінчыку, М.М. Сінкевічу, А.І. Сухоцкаму, Р.А. Герту, І.І. Грамбоўскаму, С.С. Цітку, А.А. Андралойцю.
Старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Іосіф Іосіфавіч Грамбоўскі павіншаваў мужчын з іх святам і ўручыў памятныя знакі “20 гадоў Беларускаму саюзу афіцэраў” В.Г. Трафімаву, А.І. Тухту, У.С. Драгану, А.А. Будзько, Д.З. Багуслаўскаму, Д.А. Клімчэню, Д.Ф. Ляўкоўскаму, І.Р. Усціменку і А.Л. Іванцэвічу.
Гонар ускласці вянок да помніка савецкім воінам і партызанам выпаў супрацоўнікам райваенкамата – Дзмітрыю Францавічу Ляўкоўскаму, Дзмітрыю Зыгмундавічу Багуслаўскаму і капітану запасу Віктару Георгіевічу Трафімаву.
Пасля ўрачыстай часткі песні патрыятычнай тэматыкі і захапляльныя танцы ўсім падарылі работнікі аддзела культуры і дзіцячай школы мастацтваў – вакальныя групы “Элегія” і “Шарм”, Ірына Расамацкая, Павел Букель, Наталля Янкоўская, Таццяна Падгайская, Вікторыя Малышка, Сяргей Сяўко, Святлана Куцько, інструментальны квартэт “Інквар-та” і харэаграфічны ансамбль гімназіі №1 “Астравок”.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ,
фота аўтара.