В Гудогае отметили 70-летие Гродненской области

Літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 70-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці, арганізавалі супрацоўнікі Гудагайскага сельскага Дома культуры і педагогі і вучні Гудагайскай СШ.

Пачатак мерапрыемству паклала легенда аб Прынёманскім краі. Цікава і дасціпна аб Гродзенскай зямлі расказалі юнакі-падарожнікі.
У госці да гудагайцаў завіталі вядомыя астравецкія кампазітары Аляксандр Якіменка і Аляксандр Альховік. Прысутнічалі на свяце старшыня Гудагайскага сельвыканкама Марыя Безляповіч і стараста вёскі Ліпкі Рэгіна Дрэма, якая ў мінулым годзе была прызнана лепшым старастам нашай вобласці і была ўзнагароджана Граматай Гродзенскага аблвыканкама, – яны прысвяцілі гродзенскай зямлі і Астравеччыне шмат добрых слоў.
Песні гасцям свята і жыхарам пасёлка дарылі школьнікі і дарослыя. У фае Дома культуры размясцілася выстава кніг аб Гродзеншчыне. Тут жа супрацоўнікі Дома культуры арганізавалі бяспройгрышную латарэю і запрашалі ўсіх прысутных у міні-кафэ «Хвілінка».
Падобнае мерапрыемства было арганізавана і ў Міхалішкаўскім сельскім Доме культуры. Музычныя нумары аднавяскоўцам падарылі салісты ансамбля народнай песні «Вілія», супрацоўнікі Дома культуры і школьнікі.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.