В Центре творчества детей и молодёжи прошла дискотека, посвящённая Дню всех влюблённых

Весела, насычана і разнастайна прайшла раённая тэматычная дыскатэка для вучняў 6-9 класаў школ раёна.


Прысвечана мерапрыемства было самаму таемнаму і цёпламу святу – Дню святога Валянціна. А каханню, як вядома, усе ўзросты пакорныя. Таму педагогі Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі старанна і крэатыўна падышлі да гэтага мерапрыемства: тут былі не толькі танцы, але і цікавыя конкурсы з вясёлымі гульнямі, за якія рабяты атрымлівалі салодкія прызы.

Акрамя гэтага, пры ўваходзе на дыскатэку кожнаму ўдзельніку давалі “валянцінкі” з пэўным нумарам, з дапамогай якіх праз пошту закаханых можна было нарэшце прызнацца камусьці ў каханні ці проста павіншаваць сяброў. А для сарамлівых ананімаў на працягу ўсёй дыскатэкі працавала спецыяльная дошка прызнанняў, дзе таксама можна было пакінуць таямнічае пасланне.

Для аматараў вострых адчуванняў і нечага неардынарнага ў фае цэнтра працаваў “Тату-салон”. Тут можна было ўпрыгожыць сябе рознымі часовымі татуіроўкамі, якія жадаючым малявалі педагогі ЦТДіМ.

Дыскатэка прайшла на адным дыханнні. Дзеці з задавальненнем гулялі, танцавалі і адпачывалі. А нехта, магчыма, у гэты дзень атрымаў нарэшце доўгачаканае прызнанне ў каханні.


Святлана Марцінкевіч, сацыяльны педагог ЦТДіМ.