Традиционный предновогодний концерт подарили островчанам учащиеся и педагоги Детской школы искусств
3
Напярэдадні Новага года вучні і педагогі Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў падарылі сваім пастаянным гледачам незабыўны падарунак – святочны канцэрт.Хор “Ветразь” адкрыў канцэртную праграму сімвалічнай кампазіцыяй “Ражаство”, якая акунула гледачоў у пераднавагоднюю святочную атмасферу.
Адзін за адным музычныя падарункі прадстаўлялі гледачам Ганна Радзько, Вацлаў Вадкевіч, Анастасія Лянцэвіч, Дзіяна Цэйка, Аліцыя Кусойць, Вікторыя Раткевіч і Павел Сафронаў. Гітарны ансамбль, ансамбль баяністаў, а затым і скрыпачоў – здавалася, праз гукі датыкаліся да сэрцаў слухачоў. На змену інструментальнай музыцы заступілі пералівістыя галасы дзіцячага хору і вакальных груп. А танцавальны калектыў “Карамелькі” з першымі акордамі захапіў у палон чароўных рухаў.
Гледачам таксама вельмі спадабаліся выступленні Мікіты Васільчыка і дуэта цымбалістаў у складзе вучаніцы Алены Івашка і педагога Алены Капыловай.Нікога раўнадушным у зале не пакінуў сюрпрыз ад самых маленькіх удзельнікаў святочнай праграмы – вучняў эстэтычнага класа. А пацвярджэннем гэтаму сталі дзясяткі ўключаных фотаапаратаў і відэакамер: таты і мамы хацелі захаваць першыя поспехі свайго дзіцяці на вялікай для іх сцэне.
А завяршыўся святочны канцэрт песняй-віншаваннем з Новым годам у выкананні Анастасіі Веська і Алісы Шадура.
Радуе, што навагоднія канцэрты ў Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў ужо сталі традыцыйнымі сустрэчамі педагогаў, вучняў і іх бацькоў!---------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
