Спектакль "Калядны вечар" пройдет в Рымдюнах

Спектакль «Калядны вечар», які з поспехам прайшоў на многіх сцэнах не толькі нашага раёна, але і вобласці, зноў вяртаецца на Астравеччыну. На гэты раз яго чакаюць у Рымдзюнах.

У суботу, 28 верасня, у 17 гадзін спектакль па п’есе Ніны Рыбік “Калядны вечар”, у якім распавядаецца аб драматычных і нават трагічных лёсах самых звычайных жанчын, якія дажываюць свой век у доме састарэлых, адбудзецца на сцэне Рымдзюнскага сельскага Дома культуры.
Уваход, як і заўсёды, свабодны. І, як звычайна, кожны жадаючы зможа ахвяраваць магчымую для сябе суму грошай для дапамогі адзінокім старым людзям.