Специальный приз конкурса эстрадной песни "Адна зямля" у нашей землячки Виктории Ермак

Са спецыяльным прызам “За эмацыянальнае выступленне” вярнулася з конкурсу эстраднай песні “Адна зямля” выкладчыца Варнянскай школы мастацтваў Вікторыя Ярмак.


Нагадаем: гэты конкурс выканаўцаў эстраднай песні праводзіцца штогод і вызначае лепшых маладых артыстаў з сямі раёнаў колішняй Маладзечанскай вобласці – Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага, Валожынскага Мінскай вобласці і Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага Гродзенскай. Сёлета гэты фестываль завяршыў другі круг: у Вілейцы ў 14-ты раз прайшло творчае спаборніцтва маладых і таленавітых. Удзел у ім прынялі 39 выканаўцаў у розных намінацыях.
Гран-пры фестывалю ў чарговы раз, ужо традыцыйна, заваявалі маладзечанскія выканаўцы – пакуль што артысты “Адной зямлі”з іншых раёнаў не могуць ім  скласці дастойную канкурэнцыю.
Але і наша Вікторыя Ярмак, таленавітая спявачка, якая працуе выкладчыцай Варнянскай школы мастацтваў, пра якую нядаўна расказвала наша газета, вярнулася дамоў з перамогай: яна была ўдастоена спецыяльнага прыза журы “За эмацыянальнае выкананне”. 
Віншуем Вікторыю!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.