Состоится спекталь “Калядны вечар”: летний вариант

2
Шостага чэрвеня ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбудзецца дабрачынны спектакль па п’есе Ніны Рыбік “Калядны вечар”.

Нагадаем: прэм’ера спектакля, рэжысёрам-пастаноўшчыкам якой выступіла Вольга Турубарава, адбылася на гэтай жа сцэне у студзені – і выклікала вялікі станоўчы рэзананс гледачоў. Затым спектакль з поспехам прайшоў у Міхалішках, у Рытані, у Ашмянах.
Але астравецкія гледачы неаднаразова пыталіся: ці будзе яшчэ хоць адзін спектакль у Астраўцы? Ці змогуць пабачыць яго тыя, хто па нейкіх прычынах прапусціў прэм’еру ці каго спектакль моцна “зачапіў” і каму хацелася б зноў пабачыць на сцэне герояў, прататыпы і лёсы якіх узяты з нашага паўсядзённага жыцця: перажыць трагедыю Міхайлаўны, парадавацца за Верачку і яе дачку, паспачуваць Сцепанідзе, паспадзявацца за Стасю?
Яшчэ адна магчымасць паглядзець спектакль “Калядны вечар” і разам з тым зрабіць пасільныя ахвяраванні  для дапамогі адзінокім старым, што знаходзяцца на ўтрыманні ў Міхалішкаўскай участковай бальніцы, ва ўсіх неабыякавых людзей – абыякавым  гэты спектакль глядзець не рэкамендуецца – з’явіцца ў чацвер, 6 чэрвеня.
Пачатак спектакля -- у 17 гадзін.
Прыходзьце!