Сегодня отмечают профессиональный праздник работники культуры

Паважаныя сябры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Дзейнасць работнікаў культуры стварае ўмовы для праяўлення творчай ініцыятывы, рэалізацыі духоўных і эстэтычных патрэб, садзейнічае захаванню і прымнажэнню гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама дазваляе напаўняць жыццё людзей радасцю, прыгажосцю,ідэаламі дабра і гуманізму.

Установы культуры сталі сапраўднымі цэнтрамі захоўвання духоўнасці і распаўсюджвання дабра і прыгажосці ў грамадстве.

Прафесійныя творчыя калектывы раёна набылі папулярнасць сярод гледачоў не толькі на Астравеччыне, але  і за яе межамі.

Выказваем удзячнасць  работнікам клубаў, музеяў, цэнтра рамёстваў, выкладчыкам дзіцячых школ мастацтваў, бібліятэкарам, усім, хто працуе ва ўстановах культуры раёна,  за нястомную працу, за адданасць сваёй справе, вернасць лепшым культурным традыцыям. Жадаем усім работнікам культуры Астравеччыны, ветэранам галіны моцнага здароўя, міра, дабрабыту, новых творчых поспехаў і дасягненняў.

А.Д. Кавалька, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

І.Э. ТАЛЬЧУК, старшыня раённага Савета дэпутатаў.