Поздравляем нашего земляка!

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Мінску Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.

Сярод узнагароджаных – ваеннаслужачых, прамыслоўцаў, прадпрымальнікаў, дзеячаў культуры – і наш слынны зямляк, прафесар Адам МАЛЬДЗІС. Адам Восіпавіч за сваё шматгадовае служэнне гісторыі і культуры Радзімы ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Прыміце, Адам Восіпавіч, самыя шчырыя віншаванні ад землякоў з важкай заслужанай узнагародай. Здароўя вам і шмат гадоў плённай і творчай працы дзеля росквіту роднай Беларусі і вашай дарагой Астравеччыны, якой вы заўжды застаяцеся верныя і адданыя. “Сто лят” вам!


Ніна РЫБІК.