Под песни островецкого ансамбля гости гродненской ярмарки смеялись и плакали, пели и танцевали
Дванаццаць песень – амаль цэлы канцэрт – праспявалі на цэнтральнай сцэне Гродзенскіх “Казюкоў” удзельнікі ансамбля “Польскае рэха Астраўца”.Без “рэхаўцаў”, пэўна, і кірмаш не адбыўся б. А калі і адбыўся, то страціў бы значную частку сваёй самабытнасці і добрага настрою. Таму што пад песні “Польскага рэха Астраўца” гаспадары і госці “Казюкоў” усміхаліся і плакалі, спявалі і танцавалі.
А яшчэ – прадавалі і куплялі.
Дарэчы, і ў гандлёвых радах кірмашу вырабы астравецкіх майстрых не згубіліся – ля іх сталоў народ тоўпіўся да самага закрыцця імпрэзы. Павышаным попытам, як заўсёды, карысталіся саламяныя кветкі, зробленыя рукамі чараўніц з раённага Дома рамёстваў і раённай бібліятэкі. Не засталіся незаўважанымі пакупнікамі і “навінкі сезона” – святочныя букеты з цукерак Ганны Фраловай і пасхальныя яйкі Наталлі Такарчук пайшлі “за малінку”.
“Казюкі” грымнулі, а гэта значыць – надышоў афіцыйны пачатак вясны.
Вось бы яна і сапраўды пачалася…
-------------------
Ганна ЧАКУР.
Фота з сайта prosto-free.livejournal.com.