Парад юных талантов Островетчины
“Прывітанне, свет!” – менавіта пад такой назвай у кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці. На гэты раз – зрэшты, як і ў мінулыя гады – прадэманстраваць музычныя, танцавальныя, артыстычныя і мастацкія здольнасці сваіх таленавітых вучняў вырашылі ўсе школы. А паколькі ўдзельнікаў было шмат, то і агляд праходзіў на працягу двух дзён.
У першы дзень выступалі прадстаўнікі сельскіх школ, у другі – абедзвюх гарадскіх і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. А ў цэлым у раённай канцэртнай праграме прынялі ўдзел больш за 300 школьнікаў, якія прадставілі на конкурс 102 творчыя нумары.
Такая вялікая колькасць удзельнікаў, безумоўна, заінтрыгавала – гэта ж колькі талентаў падрастае! І ў кожнага – свая песня, танец, яскравая і цікавая пастаноўка. І кожнага журы старанна выслухала – каб потым лепшых узнагародзіць дыпломамі і накіраваць на абласны конкурс.
Канцэртная праграма праходзіла па намінацыях. У першай “Харэаграфічная творчасць” пяць танцавальных калектываў прадставілі 16 нумароў. Хтосьці выставіў сучасныя танцы, іншыя – народныя, трэція – падрыхтавалі танцавальныя шоу. Калектывы гімназіі №1, Трокеніцкай базавай школы і Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, акрамя цікавых танцавальных пастановак, выдзяляліся і прыгожымі касцюмамі. Праўда, з усіх танцавальных пастановак журы адзначыла толькі танцы “Валенкі” і “Мы – маленькія дзеці” харэаграфічнага ансамбля “Астравок” гімназіі №1 (кіраўнік – А.І. Уласенка) – ён і быў узнагароджаны дыпломам пераможцы. А юныя танцоры з Трокеніцкай школы (кіраўнік – В.А. Сасноўская) у якасці ўзнагароды атрымалі грамату.
Шмат прыемных – і не вельмі – сюрпрызаў чакала членаў журы падчас праслухоўвання ўдзельнікаў у другой намінацыі – “Вакальныя спевы”. Фальклорны калектыў “Міхалінка”, вакальная група “Эдэльвейс”, дуэт “Татуаж”, Дзіяна Анапрыенка, Юля Івашка, Кацярына Сасноўская, Вольга Бабіч, Дар’я Крывіцкая, Дар’я Касцюк, Насця Ляховіч, Ілона Жалток, Віялета Грыва, Ліза Гарбачова… Гэтыя і іншыя вакалісты стараліся, падбіралі рэпертуар і ўбор, не раз і не два рэпеціравалі, адпрацоўвалі кожную ноту. Праўда, з-за хвалявання ці сарамлівасці выдатна выканаць падрыхтаваныя музычныя творы атрымалася не ва ўсіх.
Але лепшыя ўсё ж былі вызначаны – у гэтай намінацыі дыпломы аддзела адукацыі і памятныя вецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Эдэльвейс” (кіраўнік – А.Н. Такарчук) і фальклорны ансамбль Міхалішкаўскай СШ “Міхалінка” (кіраўнік – С.Ч. Шаблінская). У гэтай жа намінацыі граматамі былі адзначаны школьніцы з Гудагая Ілона Жалток і Віялета Грыва і вучаніца Міхалішкаўскай школы Насця Ляховіч.
У намінацыі “Тэатральная творчасць” заявіць пра сябе вырашылі 16 чытальнікаў і два вядучыя. Школьнікі чыталі творы не толькі вядомых рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, але і ўласныя празаічныя і паэтычныя сачыненні. Лепш за ўсё гэта атрымалася ў вучаніцы Падольскага НПК Дар’і Саўко.
На жаль, заяўкі на ўдзел у намінацыі “Тэатр моды” падалі толькі два калектывы. Першы з іх прадстаўляў гімназію №1, другі – цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У чарговы раз перамогу святкаваў “модны тэатр” В.В. Віннічак, які працуе пры цэнтры творчасці.
Акрамя таго, усе школы прадстаўлялі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Чаго тут толькі не было! Дэкупаж, ткацтва, вышыўка, вязанне, выцінанкі, лялькі, вырабы з дрэва, саломкі, лазы, цудоўныя карціны і бацік. Можна было толькі падзівіцца талентам юных
майстрых і майстроў. Агляд дэкаратыўна-прыкладной творчасці праходзіў па двух накірунках – традыцыйнае і сучаснае мастацтва.
Асобным блокам разглядалася намінацыя “Выяўленчае мастацтва”. Тут перамогу святкавалі работы школьнікаў Дайлідскай школы і выхаванцаў цэнтра творчасці, з якімі займаецца таленавіты педагог і цудоўная мастачка Т.І. Варановіч. У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” лепшымі журы прызнала работы таленавітых школьнікаў са Спондаўскай школы (кіраўнік А.З. Памецька), Гудагайскай СШ (выцінанкі Віялеты Грыва, выкананыя пад кіраўніцтвам Т.У. Грыва), Варнянскага НПК падарункі аддзела па справах моладзі Астравецкага райвыканкама
атрымалі вучаніцы Мальскага НПК Дар’я Касцюк (кіраўнік – Д.М. Блашкевіч), СШ №1 Дар’я Крывіцкая (кіраўнік – В.С. Каспяровіч), трыа Астра (кіраўнік – В.В. Субаткевіч) і выхаванцаў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнікі – В.В. Віннічак, Я.І. Мілаш, Н.В. Рынковіч, А.М. Букель) – усе яны атрымалі дыпломы пераможцаў. Граматамі аддзела адукацыі таксама адзначылі цудоўныя выставы, падрыхтаваныя Рытанскім (кіраўнік – С.Ю. Карэйва) і Падольскім НПК (С.С. Лукша), гімназіяй №1 (Н.В. Рэвака, Ю.В. Буневіч, І.І. Шлыковіч), СШ №1 (П.А. Каранеўскі).
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Івана ДЗЯТЛОВІЧА.





