"Пагавары са мной па-беларуску"

Адзначаць свята роднай мовы – добрая традыцыя ў нашай школе. Цікавым, пазнавальным і маштабным атрымалася свята і сёлета. У актавай зале сабраліся вучні, настаўнікі і, што вельмі прыемна, бацькі.


“Пагавары са мной па-беларуску”, – звярнулася да кожнага з прысутных вучаніца 8 класа Дар’я Саўко з аднайменным вершам. Затым увазе гледачоў быў прапанаваны спектакль па п’есе Л.Рублеўскай “Янук, рыцар Мятлушкі”. Выхаванцы літаратурна-драматычнага гуртка “Парасткі” пад кіраўніцтвам Т.І.Качкан рыхтавалі пастаноўку менавіта да Дня роднай мовы. Шыкоўныя касцюмы, выдатная ігра юных артыстаў і родная мова пакінулі вялікае ўражанне.

А пасля гэтага наша настаўніца Тамара Іосіфаўна правяла інтэрактыўную віктарыну з залай “Размаўляй са мной па-беларуску”. Кожнаму была прапанавана магчымасць прадэманстраваць веданне роднай мовы. Вучні, настаўнікі, бацькі гулялі актыўна, з задорам і справіліся з усімі заданнямі.

І я зразумела, што наша мова – жывая і запатрабаваная. А чытачам “Астравецкай праўды” хачу пажадаць: размаўляйце па-беларуску з асалодай і з усімі.


--------------------

Аляксандра Папкова, вучаніца 11 класа Падольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.