Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Островецкого райисполкома возглавила Наталья Сенють

1
З 23 ліпеня аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама ўзначаліла Наталля Уладзіміраўна Сянюць.

Наталля Уладзіміраўна нарадзілася ў 1976 годзе ў вёсцы Газа. Закончыла з адзнакай Гозскую базавую школу і Полацкі педагагічны каледж, пасля – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «настаўніца пачатковых класаў».
Працоўную дзейнасць Наталля Уладзіміраўна пачынала ў Варнянскай школе, затым працавала ў гімназіі №1 г. Астраўца.
Апошнія сем гадоў ўзначальвала Астравецкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Пад кіраўніцтвам Наталлі Уладзіміраўны ён быў прызнаны лепшай установай дадатковай адукацыі вобласці і атрымаў статус «Брэнда года Гродзенскай вобласці».
У 2010 годзе Наталля Уладзіміраўна закончыла Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці «практычная псіхалогія».
З 2012 года ўзначальвае раённую арганізацыю РГА «Белая Русь».
Выхоўвае сына Артура, які закончыў І курс факультэта менеджмента Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Пажадаем маладому кіраўніку поспехаў на новым полі дзейнасці.


Алена ЯРАШЭВІЧ.