Островецкий дуэт стал вторым на областном фестивале патриотической песни

Мужчынскі дуэт Яраслава Вянгроўскага і Юрыя Інаровіча заняў другое месца на абласным фестывалі патрыятычнай песні.


Нагадаем, што Яраслаў і Юрый сталі пераможцамі ў сваёй намінацыі ў раённым этапе конкурсу патрыятычнай песні і абаранялі гонар Астравеччыны ў Гродна.

Іх пранікнёная і прыгожая песня “Воблакам па небу” ў непаўторным мужчынскім выкананні пакарыла і абласное журы. У выніку астравецкія хлопцы ўзнагароджаны дыпломам другой ступені і падарункам.

Віншуем!



------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.