Островецкие народные ансамбли выступили в Минске на сельскохозяйственной выставке-ярмарке
Некалькі народных калектываў прадстаўлялі Гродзенскую вобласць на сельскагаспадарчай выставе-кірмашы «Багач-2014», якая праходзіла ў Мінску. Сярод іх – і народныя ансамблі народнай песні з Астравеччыны «Світанак» і «Кемяліна».Артысты выступалі на адкрытай сцэне непадалёк ад спартыўна-забаўляльнага комплексу «Чыжоўка-Арэна». Такім чынам, гледачом і слухачом мог стаць любы прахожы. І, нягледзячы на халоднае надвор’е, людзі не праходзілі міма, спыняліся, шчыра апладзіравалі і нават прытанцоўвалі пад вясёлыя песні астраўчан.
Прыйшліся даспадобы мінскай публіцы і песні астравецкіх калектываў. Найлепшым пацвярджэннем гэтага стала тое, што і «Світанак», і «Кемяліна» выходзілі на сцэну двойчы. А народная ацэнка, як вядома – самая шчырая і праўдзівая.
-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
