Островецкие мастера и артисты вновь блистали на традиционном празднике "Казюки"

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ Гродне на традыцыйным свяце “Казюкі” Астравецкі раён сёлета прадстаўлялі ўдзельнікі вядомага калектыву “Польскае рэха Астраўца” і рамеснікі.

Штогод у абласным цэнтры і ў Вільнюсе збіраюцца майстры, каб ушанаваць памяць свайго апекуна святога Казіміра.
Сярод разнастайных вырабаў, прадстаўленых на свяце, вылучаліся і работы Людмілы Міжыгурскай, Вольгі Тварагаль, Алены Малышавай, Ганны Петрык, Людмілы Пракаповіч і Генрыха Саленіка. Наконт прыгажосці і адметнасці сваіх работ астравецкія майстры маглі б паспрачацца і з літоўскімі “казюкасамі”.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAПа словах старшыні Астравецкага аддзела саюза палякаў на Беларусі Тарэсы Мацвееўны Мароз, удзельнікі хору “Польскае рэха Астраўца” былі адзінымі прадстаўнікамі польскай дыяспары вобласці. І калі на канцэртнай пляцоўцы, да якой з усіх бакоў падступалі гандлёвыя рады рамеснікаў, з’явіўся хор “Польскае рэха Астраўца (кіраўнік Марына Кіб, акампаніятар Аляксандр Альховік), то па ўсім наваколлі паліліся польскія, беларускія і літоўскія песні… Як і ў часы бытнасці віноўніка свята князя Казіміра.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

-------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.