Островчанин подарил детям радость, оплатив для них билеты в цирк

Хто не любіць цырк? Я, напрыклад, такіх людзей не ведаю. На жаль, сёння не ўсе дзеці маюць магчымасць выехаць у Мінск і ўбачыць цыркавое прадстаўленне з захопліваючымі дух трукамі, займальнымі фокусамі і незвычайнымі гімнастычнымі практыкаваннямі.

На шчасце, і сёння ёсць людзі, якія гатовы падарыць дзецям такія хвіліны радасці і шчасця. Амаль сорак дзетак дзякуючы ахвяраванню неабыякавага чалавека, змаглі наведаць цікавае прадстаўленне цырка-шапіто “Авацыя”, што нядаўна гасцяваў у нашым раёне.
Такі падарунак дзецям зрабіў дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ДзяткоБуд” Андрэй Міхайлавіч Дзятко. Дзякуючы яму на прадстаўленне змаглі трапіць дзеці-інваліды і дзеці-сіроты, а таксама выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку нашага раёна.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта picturist.ru.