Островчане приняли участие в Республиканском фестивале национальных культур
У мінулую суботу ў Лідзе адбыўся абласны адборачны тур Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.Удзел у ім прынялі больш за дваццаць самадзейных творчых калектываў вобласці, якія прадстаўлялі музычную культуру, рамёствы і кухню сваіх народаў. Суквецце нацыянальнасцей уражвала сваім багаццем: на сцэне Лідскага гарадскога Дома культуры выступалі рускія і цыгане, чувашы і яўрэі, украінцы і армяне… Хор “Польскае рэха Астраўца” прадстаўляў абласны аддзел грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”. У якасці конкурснай нашы харысты выканалі польскую песню “Кракавячак”, а калі справа дайшла да дэгустацыі нацыянальных страў, то на астравецкім “панадворку”, які сваімі мастацкімі вырабамі ўпрыгожылі майстрыхі раённага Дома рамёстваў (дырэктар – Тамара Гаваноўская), зноў грымнулі вясёлыя песні.
Як постфактум прызналіся члены журы, астраўчане ўмеюць стварыць святочную атмасферу. Так што ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур нашым самадзейным артыстам забяспечаны.
Францішка КРАСКО.
