Мирский замок приглашает на молодёжный фотопленэр

“Мірскі замак запрашае ў фатаграфічнае падарожжа прафесіяналаў і аматараў”.

«Погляд на Мір» – так называецца фотапленэр, які адбудзецца ў Мірскім замку і яго ваколіцах вясной 2013 года. Мерапрыемства пройдзе ў два этапы: 18 мая ў Мір будуць запрошаны прафесійныя фатографы, 25 мая ў моладзевым фотапленэры прымуць ўдзел аматары.
Да ўдзелу ў моладзевым фотапленэры «Погляд на Мір» запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна, якія прайшлі адбор. Конкурс з’яўляецца абавязковым элементам – колькасць месцаў абмежавана.
Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у конкурсе — 18 мая 2013 года. Да гэтага тэрміну неабходна выслаць па аднаму фотаздымку ў жанры «Архітэктурны аб’ект», «Пейзаж», «Партрэт», а таксама дзве фатаграфіі на сваё меркаванне ў фармаце JPG (памер не больш за 1200?700 рх) на адрас: foto@ezerin.com.
Кантакты: +375-44-70-70-443, +375-17-294-86-63 (спецыяліст па сувязях са СМІ Вікторыя Аляшкевіч).


Фото с сайта tio.by.