Кукольный спектакль прошёл в Страчанском сельском Доме культуры

У Страчанскім сельскім Доме культуры адбылося лялечнае прадстаўленне “У гасцях у казкі”.

Дзеці, якія наведваюць гурток пры СДК, пад кіраўніцтвам Міраславы Ізыдораўны Якіменка доўга рыхтаваліся да выступлення на сцэне: уласнымі рукамі стваралі лялькі, дэкарацыі, развучвалі тэкст і рэпеціравалі. І парадавалі аднавяскоўцаў тэатральнай пастаноўкай па п’есе Генадзя Аўласенкі “Як казкі пераблыталіся”.
Гледачы засталіся з добрымі эмоцыямі, а значыць, намаганні, якія прыкладалі дзеці са сваім кіраўніком, былі недарэмнымі!


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.