Конкурс "Народный артист Островетчины" перешёл в завершающую стадию
2
Конкурс “Народны артыст Астравеччыны” перайшоў у трэцюю, перадапошнюю, фазу – апошняй, як вы разумееце, стане гала-канцэрт усіх удзельнікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.А зараз, калі ўжо спынена галасаванне на сайце “Астравецкай праўды”, пачынаецца работа прафесійнага журы, якое, па ўмовах конкурсу, вызначыць другога пераможцу конкурсу (першага вызначала галасаванне наведвальнікаў сайта).
Прыадкрываючы заслону, можам паведаміць, што ўдзельнікаў конкурсу “Народны артыст Астравеччыны” і гледачоў чакаюць прыемныя сюрпрызы і неспадзяванкі. Так што не прапусціце канцэрт, які плануецца правесці ўжо ў наступным годзе – 10 студзеня.
Сустрэнемся!
