Концерт "На колёсах и под открытым небом" приехал в Быстрицу
Акцыя канцэртаў «На колах і пад адкрытым небам» працягваецца. На гэты раз бібліятэкары і артысты завіталі ў вёску Быстрыца.Што можа быць лепш, чым дарыць людзям радасць і добры настрой? Супрацоўнікі Гудагайскага СДК, бібліятэкары Дайлідскай сельскай бібліятэкі і аўтабібліятэкі, удзельнікі народнага калектыву народнай песні “Світанак” зладзілі яскравы і запамінальны канцэрт.
Прысутныя з задавальненнем запісваліся ў бібліятэку на колах, якая прапаноўвае літаратуру на любы густ. Выстава кніг «Бібліятэка збірае сяброў» цалкам апраўдала сваю назву.
Удзельнікі ўдзячны былой супрацоўніцы культуры Зофіі Дэнюш і мясцоваму жыхару Зыгмунду Камчыцкаму за дапамогу ў арганізацыі канцэрта.Будзем сябраваць і надалей!
---------------------------------------------------
Дзмітрый МАКСІМАЎ, бібліятэкар Дайлідскай сельскай бібліятэкі.
