Клуб "Гервечяй" издал книгу "З мамінага куфра"
На 230-ці яе старонках цесна ад песень, вершаў, прыказак, сабраных на тэрыторыі Гервяцкага края. А яшчэ ў кнізе змешчаны талковы даведнік арыгінальных літоўскіх слоў, якія ўжываюць толькі літоўцы Астравеччыны.
Зборнік багата ілюстраваны фатаграфіямі з жыцця клуба “Гервечяй”. Як расказаў старшыня клуба Альфонсас Аўгуліс, матэрыял для гэтай кнігі збіраўся на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў усімі ўдзельнікамі грамадскага аб’яднання, але галоўным збіральнікам і ўкладальнікам кнігі стала ўраджэнка Пелегрынды, гаспадыня прыватнага этнаграфічнага музея, ткачыха, спявачка, паэт Мальвіна Мішкенене.
Францішка КРАСКО.