"Калядны вечар" претендует на звание народного
2
У наступны аўторак, 11 лістапада, на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” адбудзецца чарговы паказ спектакля па п’есе Ніны Рыбік “Калядны вечар”, прэм’ера якога адбылася тут жа амаль два гады таму. На гэты раз п’еса ў пастаноўцы Вольгі Турубавай будзе паказна перад абласной камісіяй, якая ўпаўнаважана прыняць рашэнне аб магчымасці пацвярджэння народным тэатрам гэтага звання.Прыйсці ў якасці гледачоў на спектакль могуць усе жадаючыя – тыя, хто раней не змог убачыць гэтую пастаноўку ці хто захоча яшчэ раз перажыць драматычныя лёсы гераінь.
Пачатак спектакля – у 12 гадзін.
У 13.00 у актавай зале дзіцячай школы мастацтваў званне ўзорнага будзе абараняць дзіцячы музычны аркестр – на канцэрт запрашаюцца ўсе жадаючыя.
