Ивье приглашает на День города

1
Сардэчна запрашаем вас 20 чэрвеня 2015 г. на свята горада Іўе "Пад адзіным небам"

У ПРАГРАМЕ СВЯТА:

09.00 - 16.00 - выстава вытворчасці  прадпрыемстваў раёна - пл.Камсамольская.

10.00 - 11.30 - службы ў храмах горада "За еднасць народаў, за мір у роднай краіне".

11.00 - 11.30 - адкрыццё гістарычнай дошкі “Арыянская школа" - вул. Карла Маркса, каля касцёла.

11.30 - 12.00 - ускладанне кветак да помнікаў ў скверы г.Іўе.

Плошча Камсамольская

11.30 -  12.00 - святочнае шэсце вернікаў да памятнага знака "У гонар дружбы і згоды канфесій г.Іўе".

12.00 - урачыстае адкрыццё свята горада "Пад адзіным небам".

13.00 - святочнае шэсце на набярэжную возера па вуліцы Карла Маркса

Канцэртная пляцоўка набярэжнай возера

13.15 - 13.40 - плац-канцэрт духавога аркестра вайсковай часці Лідскага пагранатрада.

13.45 - урачыстае  ўшанаванне  "Ганаровы жыхар горада Іўе", прывітальныя словы ад запрошаных гасцей, гарадоў-пабрацімаў.

14.00 - 17.00 - акцыя "Фейс-Арт".

14.30 - выступленне мужчынскай вакальнай групы "Ваганты" г.Мінск.

15.30 - урачыстае адкрыццё свята "Сабантуй".

15.30 - канцэрт удзельнікаў  народнай эстраднай студыі "Міраж" Смаргонскага раёна.

16.30 - канцэрт ансамбля народнай песні "Вясёлка" Воранаўскага раёна.

17.30 - канцэрт народнага ансамбля народнай песні "Кемяліна" аддзела культуры і вольнага часу аг.Рытані і аг. Кямелішкі Астравецкага раёна.

18.30-канцэрт творчага калектыву з горада-пабраціма Кайшадорыс Літоўскай Рэспублікі.

20.00 - канцэрт Рыгора Лавыша, удзельніка праекта "Голас".

21.30 - канцэрт поп-рок- групы "Hurма" г.Мінск.

22.30 - 23.30 - дыскатэка для моладзі, файер-шоў.

ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу"

24.00 - 04.00 - пена-лазернае шоў для моладзі (кошт 50 000 руб).


Працуюць  пляцоўкі:

-  вуліца рамёстваў "Непаўторныя фарбы роднай зямлі",

-  фальклорна-гульнёвыя  падворкі,

-  дзіцячая пляцоўка,

- спартыўная пляцоўка.

Вас чакаюць катамараны, байдаркі на возеры,  лыжа-ролерная траса і гандлёвыя рады.


Аргкамітэт.