День защитников Отечества отметили в Островце
Напярэдадні 23 лютага ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшоў традыцыйны сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.Адкрыў урачыстае мерапрыемства ваенны камісар Астравецкага раёна Раман Аляксандравіч Курлоў. Ён выказаў падзяку асабоваму саставу раённага ваеннага камісарыята і ўзнагародзіў граматамі супрацоўнікаў райваенкамата В.І. Памецьку і Д.А. Клімчэню. Маёр Д.Ф. Ляўкоўскі быў узнагароджаны памятным медалём “60 гадоў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь”. А намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла атрымаў нагрудны юбілейны знак “Беларускі саюз афіцэраў: 20 гадоў”.
Мерапрыемства прадоўжылася святочным канцэртам, падчас якога музычныя нумары і дасціпныя жарты ўсім мужчынам і жанчынам, што сабраліся ў зале, падарылі артысты Астравеччыны.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
