Культура

12:26 / 07.12.2011

У Вароне прайшла імпрэза, прысвечаная творчасці самабытнага паэта

3 снежня ў Варонскім СДК адбылася вечарына, прысвечаная творчасці самабытнага паэта Станіслава Антонавіча Курылы.
Прыгожа аформленая зала, слайды пра жыццё і творчасць С. Курылы, кніжная выстава, кветкавы карагод – усё гэта ўздымала настрой удзельнікам урачыстасці, надавала чароўнасці і непаўторнасці.
“Вершы адзінокага паэта” – пад такім эпіграфам праходзіла свята:
Калі самотна вечарам зімовым
На... Читать далее

12:39 / 06.12.2011

У восьмы раз грымнуў на Астравеччыне фестываль “Песня памежжа”

На песенным рынгу па-святочнаму аформленай сцэны Рымдзюнскага Дома культуры “высвятлялі адносіны” дванаццаць калектываў і шэсць салістаў.
Імпрэза пачыналася нават не з гардэроба – святочная атмасфера адчувалася літаральна з першых крокаў. І не толькі таму, што гасцей амаль ля самага парога сустракалі работнікі раённага аддзела культуры на чале з загадчыкам Сяргеем Лявонцьевічам... Читать далее

14:36 / 29.11.2011

Культурная прастора Астравеччыны: хто – у інтэрнэт, а я – у бібліятэку

Ад стэрэатыпаў вызваляцца не проста. Мне заўсёды здавалася, што бібліятэкар – гэта адна з нямногіх прафесій, якая асацыіруецца з ціхім і спакойным жыццём. Аднак, як аказалася на справе, работа бібліятэкара не заканчваецца выдачай кніг чытачам. Бібліятэка – гэта сацыяльна-культурны, адукацыйны цэнтр раёна, таму і жыццё тут насычанае на падзеі, цікавае... Читать далее

16:03 / 25.11.2011

Выстаўка работ расійскага мастака Аляксандра Маранава працуе ў Астравецкай гімназіі

Выстаўка работ Аляксандра Маранава, створаная па ініцыятыве Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў, дзейнічае ў Астравецкай гімназіі №1. На яе адкрыцці, якое адбылося нядаўна ў сценах галоўнай навучальнай установы раёна, прысутнічала Людміла Шэсцяракова, намеснік старшыні Беларускага аддзялення Міжнароднага цэнтра.
Пра расійскага мастака Аляксандра Маранава мастацтвазнаўцы гавораць, што галоўнай тэмай яго карцін з’яўляецца святло. А... Читать далее

08:33 / 24.11.2011

Якім быць раённаму музею?

2

Аб гэтым спрачаліся на першым пасяджэнні сябры грамадскага савета па развіцці музейнай справы ў раёне
Увогуле музей, аб неабходнасці стварэння якога гаварылася даўно, многа і на самых розных узроўнях, як юрыдычная структура ўзнік пры раённым аддзеле культуры ў сакавіку 2010 года. Для яго размяшчэння быў перададзены старэйшы будынак райцэнтра, адзіны з... Читать далее

09:34 / 15.11.2011

Участвуй к конкурсе "ЕвроФест"!

Управление культуры Гродненского облисполкома информирует: 18.11.2011 г. в концертном зале ГУК «Гродненская областная филармония» (г. Гродно, ул. Горновых,17) в 11.00 состоится областной отборочный тур телевизионного музыкального проекта «ЕвроФест» (отборочный тур конкурса песни «Евровидение-2012»).
К участию в Проекте в качестве исполнителя песни допускаются граждане Республики Беларусь, а также иностранные граждане и лица... Читать далее

09:55 / 11.11.2011

Станоўчая адзнака культуры Астравеччыны

У мінулым годзе на калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама па тэме “Узаемадзеянне органаў і ўстаноў галіны культуры Астравецкага раёна па культурнаму абслугоўванню насельніцтва, умацаванню і развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы” перад нашымі работнікамі культуры быў пастаўлены шэраг задач. Сёлетняя выязная калегія, якая прайшла на базе Астравецкага раёна, была своеасаблівай справаздачай аб праведзенай... Читать далее

13:39 / 02.11.2011

Астравецкія медыкі пакарылі сэрцы публікі

Астравецкія медыкі славяцца не толькі сваім прафесіяналізмам, але і вялікім творчым патэнцыялам. Неаднаразовыя пераможцы розных конкурсаў мастацкай самадзейнасці, спартыўных спаборніцтваў, яны не перастаюць здзіўляць сваімі талентамі. Вось і нядаўна на абласным аглядзе-конкурсе калектываў аматарскага майстэрства і індывідуальных выканаўцаў сярод медыцынскіх работнікаў, які прайшоў 19 кастрычніка ў Гродне, нашы “айбаліты” зноў... Читать далее

16:19 / 28.10.2011

Высокая адзнака астравецкага народнага аркестра “Скарбніца”

Высокую адзнаку атрымаў народны аркестр народных інструментаў “Скарбніца” выкладчыкаў Астравецкай школы мастацтваў на VII абласным фестывалі народнай музыкі і песні «Зайграйце, музыкі!».
22 кастрычніка Палац культуры ў Лідзе сабраў лепшыя ансамблі народных інструментаў і народнай музыкі і песні Гродзенскай вобласці. Наша “Скарбніца”, якой кіруе таленавітая Надзея Паўлаўна Шарэйка, прадставіла на суд... Читать далее

08:02 / 10.10.2011

Сувеніры ад гервяцкіх майстроў

Падчас «Круглага стала», які праводзіўся ў нашай рэдакцыі і прысвячаўся праблемам развіцця турызму, адной з самых абмяркоўваемых тэм стала немагчымасць набыць у раёне сувеніры з мясцовай тэматыкай. І якім жа было маё здзіўленне і адначасова – радасць, калі ў “Горадзе майстроў”, што працаваў у Смаргоні ў рамках выставы-кірмашу “Паўночны вектар... Читать далее