15 апреля в Островце пройдёт конкурс художественной самодеятельности среди коллективов органов и подразделений внутренних дел Гродненщины
Сёлета краіна адзначае вельмі важную і значную для ўсіх беларусаў дату – 70-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гонар святкавання гэтай падзеі ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама праводзіць агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гродзеншчыны. На гэты раз ён адбудзецца на гасціннай астравецкай зямлі.Паўдзельнічаць у конкурсе і прадэманстраваць свой талент змогуць выканаўцы з Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў. Акрамя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удзел у конкурсе могуць прыняць члены іх сем’яў і вучні прававых класаў.
Акрамя гэтага, гледачоў парадуе прыгожым выкананнем музычных нумароў аркестр УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Прыходзьце ў сераду, 15 красавіка, у 14.00 гадзін у кінаканцэртную залу “Астравец” падтрымаць астравецкіх канкурсантаў, ацаніць творчасць гасцей і атрымаць асалоду ад музычных нумароў.
