Историю родной деревни сохраняет в фотографиях Владимир Пукшто

Уладзімір Іосіфавіч Пукшта – чалавек міхалісны. Менавіта так, насуперак усім магчымым нормам і правілам называюць прыналежнае да Міхалішак мясцовыя жыхары.


Лёс добра пабоўтаў, пашпыняў па жыццёвым моры Уладзіміра Іосіфавіча, але заўсёды вяртаў да родных вілейскіх берагоў.

На адным з іх Пукшта збудаваў прасторны дом для ўсёй сваёй немалой сям’і.

А назву рэчкі нават напісаў на шыльдзе школьнага аўтобуса, на якім падвозіў у школу мясцовых дзяцей.

Калі яго пыталі, чаму на аўтобусе замест маршрута напісана “Вілія”, ён адказваў: “Яна ж адна ва ўсім свеце!”.

Як і Міхалішкі – адна навек яго зямля. Радзіма.

А жыццё Уладзіміра Іосіфавіча – частка гісторыі гэтага старажытнага мястэчка.

На шчасце, захапленне Уладзіміра Іосіфавіча фатаграфіяй, дапамагае захаваць яе не толькі ў памяці, але і ў фотаздымках, якімі ён шчодра падзяліўся з чытачамі “Астравецкай праўды”.
















----------------------------

Эдуард СВІРЫД.

Фота з архіва У.І. Пукшты.