Падзея года
Галоўнай падзеяй адыходзячага года, можна сказаць, яго фінішным акордам сталі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пераканаўчая перамога на іх дзеючага кіраўніка дзяржавы. За Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку прагаласавала амаль 80 працэнтаў дарослых жыхароў раёна.
У Астравецкім раёне ўдзел у выбарах прынялі 16880 выбаршчыкаў з 17965, унесеных у спісы для тайнага галасавання.... Читать далее
История
Год адыходзячы: перамогі, падзеі, адкрыцці
Заўвагі прафесара Гэлены Глагоўскай на палях "Выбраных твораў К. Сваяка"
Яшчэ перад Другой Сусветнай вайной пісалася пра неабходнасць сабраць у адну кнігу рукапісную спадчыну Казіміра Сваяка.
Яго сябар ксёндз Адам Станкевіч праз пяць гадоў пасля смерці Сваяка пісаў у “Хрысціянскай думцы”: “Пасмяротная спадчына Сваяка агулам вельмі значная. Многа твораў ягоных ужо вышлі друкам і сталі ўласнасцю беларускага грамадства і народа, а... Читать далее
Экспазіцыя «Дом Казіміра Сваяка» адкрылася ў Баранях
Кананізацыі будучага благаславёнага папярэднічае збор фактаў, якія пацвярджаюць, што яго імем здзяйсняюцца цуды. Нямала па-добраму дзіўнага звязана і з імем кс. Канстанціна Стэповіча (Казіміра Сваяка), аб беатыфікацыі якога прафесар Адам Мальдзіс размаўляў падчас візіту ў Ватыкан са Святым Айцом Янам Паўлам ІІ. Адно з такіх цудаў здарылася ў мінулую суботу... Читать далее
Міхалішкі вачыма графа Тышкевіча
153 гады таму граф Канстанцін Тышкевіч арганізаваў воднае падарожжа па Віліі – ад яе вытокаў да месца ўпадзення ў Нёман. Разам з ім плылі мастакі, этнографы, археолагі, лінгвісты, батанікі і іншыя вучоныя. Яны даследавалі не толькі раку і яе берагі, але і ўсё і ўсіх, хто жыў непадалёк ад Віліі.
Па... Читать далее
Помніць, нельга забыць
У нядзелю, 18 ліпеня, у вёсцы Быстрыца адбылося адкрыццё памятнага знака, устаноўленага на месцы знішчэння яўрэяў у гады Другой Сусветнай вайны. Помнік устаноўлены па ініцыятыве Камісіі па ўвекавечванню памяці ахвяр Халакосту ў Рэспубліцы Беларусь, створанай пры саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак. Працуе Камісія пры фінансавай падтрымцы фонду Саймана... Читать далее
Памятаюць «кляштарныя муры», памятаюць парафіяне
2010 год напоўнены юбілейнымі датамі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю Казіміра Сваяка. Акрамя 120-гадовага юбілею з дня нараджэння ў гэтым годзе спаўняецца 95 гадоў святарскага пасвячэння, 95 гадоў прэміцыі ў Клюшчанскім касцёле (30 мая), 95 гадоў пачатку святарскай дзейнасці ў Камаях (3 жніўня) і 90 гадоў пачатку працы ў Засвірскай... Читать далее
Гэта адбывалася ў нас...
Некалькі гадоў таму мне пашанцавала паўдзельнічаць у падарожжы па Польшчы. Маршрут пачынаўся з духоўнага цэнтра гэтай краіны – Чэнстахова.
Амаль у кожным каталіцкім доме ёсць копія абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, галоўная адметнасць якога – шрамы на твары Чорнай Мадонны.
“Басурмане захапілі храм, дзе быў гэты абраз, – расказвала ў дзяцінстве мама. –... Читать далее
Помнік ахвярам генацыду ў Быстрыцы
Вялікай Перамозе – 65 гадоў, а многія ахвяры вайны да гэтага часу не ўшанаваны. Як гэта было з габрэямі, якіх толькі на тэрыторыі нашага раёна загінула каля 1000 чалавек. Пакутніцкая смерць сыноў племені Давіда чамусьці на працягу многіх гадоў замоўчвалася – нібы і не расстрэльвалі габрэяў у Астраўцы, у Быстрыцы,... Читать далее
Адам Мальдзіс: "Станцыі Гудагай – 130 гадоў"
Маё міні-даследаванне гісторыі станцыі ( а тым самым і пасёлка) Гудагай пачалося лютаўскім днём бягучага года, калі я браў білет да Мінска ў драўлянай пабудове на падыходзе да цаглянага будынка вакзала, які стаяў у рыштаваннях. Якраз з яго сценаў абдзіралі зялёную фарбу.
Мерзнучы ў чарзе на марозе, пасажыры гучна выказвалі сваё... Читать далее
Яшчэ раз пра «Хаўрус Сваякоў»
Калі я высвятляла, “хто ёсць хто” з удзельнікаў “Хаўрусу сваякоў” сярод трашчанскай моладзі, Рэгіна Францаўна Субач, якая дапамагала мне ў гэтым даследаванні, выказала меркаванне, што загадкавы Гоз.Лаўрыновіч – гэта Іосіф Лаўрыновіч, таму што больш такіх прозвішчаў у в. Трашчаны не было. Яшчэ раз паўглядаўшыся ў спіс, надрукаваны ў “Астравецкай праўдзе”,... Читать далее