Общество

16:20 / 21.12.2010

У Рымдзюнах прайшла прэзентацыя вясельнага дыска ад Арвідаса Кірды

Вакальнае майстэрства спявачак з фальклорных калектываў Рымдзюн, Гялюн і Гіраў вядома далёка за межамі Астравеччыны. Але далёка не ўсе слухачы ведаюць, колькі ў іх поспеху хаваецца працы мастацкага кіраўніка Рымдзюнскага сельскага Дома культуры, навуковага супрацоўніка Літоўскай акадэміі музыкі Арвідаса Кірды.
Без сумненняў, Арвідас – фанат ва ўсім, што тычыцца літоўскага фальклору.... Читать далее

15:58 / 17.12.2010

У гасцях у сям'і Тубісаў

Не так даўно наша газета распавядала пра ўдзел у  рэспубліканскім сямейным сельскагаспадарчым праекце “Валадар сяла” сям’ю Тубісаў з Рытані. А нядаўна мне патэлефанавала яго арганізатар на раённым узроўні першы сакратар райкама БРСМ Марына Мар’янаўна Кутовіч і прапанавала: “Не хочаш пазнаёміцца з імі асабіста? Не пашкадуеш, яны – такія мілыя, добрыя... Читать далее

11:36 / 15.12.2010

Знаёмцеся: настаяцель праваслаўнага храма ў Альхоўцы айцец Вячаслаў Шасцітка

1

Крыху больш чым год назад у раёне быў асвечаны другі праваслаўны храм: царква Прарока Іліі ў Альхоўцы:  невялікая, але вельмі ўтульная, прыгожая – бы церамок з казкі. Настаяцелем храма сваім указам Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначыў незадоўга да таго рукапаложанага ў свяшчэннікі айца Вячаслава Шасцітку.
Айцец Вячаслаў – чалавек надзвычай... Читать далее

16:18 / 10.11.2010

Сяргей Віктаравіч Шэін: "У жыцці заўсёды ёсць месца творчасці"

2

Тыя, хто памятае, як у савецкія часы адзначалі дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, пэўна, не забыў і свята, якое ішло літаральна ўслед за ім – 10 лістапада, Дзень савецкай міліцыі. Які большасці з радавых грамадзян, што не мелі дачынення да ахоўнікаў правапарадку, запомніўся дзякуючы шыкоўным канцэртам, якія ў гэты дзень традыцыйна паказвалі... Читать далее

15:08 / 22.10.2010

У Свіранскай парафіі з'явіўся ксёндз-пробашч

У Свіранках, як і ў большасці аддаленых ад райцэнтра населеных пунктаў, жывуць галоўным чынам людзі старэйшага ўзросту. Жыццё ў такіх вёсачках коціцца спакваля – як рэчка на раўнінных участках свайго шляху да мора. Пройдзеш па вуліцы з канца ў канец, як па зачараваным каралеўстве – ні душы. Як раптам…
Ля Свіранскага... Читать далее

15:03 / 15.10.2010

Заўвагі прафесара Гэлены Глагоўскай на палях "Выбраных твораў К. Сваяка"

Яшчэ перад Другой Сусветнай вайной пісалася пра неабходнасць сабраць у адну кнігу рукапісную спадчыну Казіміра Сваяка.
Яго сябар ксёндз Адам Станкевіч праз пяць гадоў пасля смерці Сваяка пісаў у “Хрысціянскай думцы”: “Пасмяротная спадчына Сваяка агулам вельмі значная. Многа твораў ягоных ужо вышлі друкам і сталі ўласнасцю беларускага грамадства і народа, а... Читать далее

07:43 / 11.10.2010

Святлана Куцько: "Цаніць само жыццё"

Артысты на сцэне іграюць свае ролі, ім трэба быць яркімі, упэўненымі, харызматычнымі, вясёлымі, узнёслымі, журботнымі. Але мне заўсёды цікава было даведацца, якія яны ў жыцці, аб чым думаюць і пра што мараць. І ў каго яны ператвараюцца, калі заканчваецца карнавал і гаснуць свечкі.
Святлану Куцько, дырэктара раённага Дома культуры, усе ведаюць,... Читать далее

13:22 / 08.10.2010

Не падвялі!

Сапраўды фестывальным стаў бягучы год для вядомага не толькі на Астравеччыне хору «Польскае рэха Астраўца». Нядаўна ён адзначыўся на чарговай такой імпрэзе – Фестывалі польскай культуры, які праходзіў у старадаўнім мястэчку Івянец на Валожыншчыне. Сюды з’ехаліся творчыя калектывы аматараў польскай песні і танца з Міншчыны – з Нясвіжа, Стоўбцаў, Валожына,... Читать далее

07:41 / 06.10.2010

Экспазіцыя «Дом Казіміра Сваяка» адкрылася ў Баранях

2

Кананізацыі будучага благаславёнага папярэднічае збор фактаў, якія пацвярджаюць, што яго імем здзяйсняюцца цуды. Нямала па-добраму дзіўнага звязана і з імем кс. Канстанціна Стэповіча (Казіміра Сваяка), аб беатыфікацыі якога прафесар Адам Мальдзіс размаўляў падчас візіту ў Ватыкан са Святым Айцом Янам Паўлам ІІ. Адно з такіх цудаў здарылася ў мінулую суботу... Читать далее

07:33 / 06.10.2010

Вандроўкі пілігрымаў: падарожжа па кляштарах Польшчы

“Ты толькі напішы пра ўсё, што мы бачылі”, – аб гэтым на зваротным шляху мяне папрасіў бадай што кожны з пілігрымаў. Лёгка сказаць… Толькі дзе ўзяць словы, сугучныя ўбачанаму, пачутаму, перажытаму за гэтыя тры дні…
Пілігрымка не заладзілася з самага пачатку – польскае консульства прамарудзіла з выдачай візаў, і замест першапачаткова... Читать далее