Запальвала “Кемяліна”
Для аматараў добрай песні сапраўдным падарункам стала выступленне ансамбля народнай музыкі “Кемяліна” пад кіраўніцтвам Сяргея Дзям’янчыка.

Пасля адраджэння і абнаўлення “Кемяліна” час ад часу радавала сваіх прыхільнікаў беларускімі і рускімі народнымі песнямі ў цікавай аранжыроўцы ў складзе зборных канцэртаў – іх выступленні гледачы заўсёды сустракалі гарачымі воклічамі “Брава!”.
А на канцэрце, прысвечаным Дню Перамогі, “Кемяліна” падарыла аматарам добрай музыкі амаль гадзінную вакальна-харэаграфічную праграму, падчас якой можна было і слязу пусціць, і павесяліцца, і патанцаваць, і пажартаваць.

Не дзіва, што гледачы не скупіліся на гарачыя апладысменты, - артысты іх заслужылі!
Наталля Волк-Леановіч:
–“Кемяліну” я вельмі люблю! Сумавала, калі калектыў распаўся і з вялікай радасцю ўспрыняла вестку аб яго адраджэнні. Стараюся не прапускаць ніводнага іх выступлення. І сёння атрымала сапраўдную асалоду ад іх праграмы. Дзякуй вялікі артыстам!
