Заместитель директора школы Ворнянского УПК награждена Дипломом третьей степени
15 красавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу школьных праектаў па энергаэфектыўнасці “Энергія і асяроддзе пражывання”. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Варнянскіх ясляў-сада-сярэдняй школы Алена Іванаўна Юркойць была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Урок “Простыя энергетычныя рашэнні супраць змянення клімату”.Штогод падвядзенне вынікаў адборачнага этапу міжнароднага конкурсу школьных праектаў адбываецца ў рамках рэалізацыі міжнароднага адукацыйнага праекту SPARE і сусветнай праграмы ААН “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” пры фінансавай падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і Міністэрства замежных спраў Каралеўства Нарвегіі.
На конкурс паступіла 1039 работ з устаноў адукацыі рэспублікі. Да рэспубліканскага этапу дайшло 140 чалавек, з якіх толькі 23 канкурсанты былі прызнаны лепшымі.
Алена Іванаўна ў рамках гэтага праекта прадставіла прэс-канферэнцыю на тэму “Азонавы экран нашай планеты: стан, праблемы, глабальныя вынікі забруджвання атмасферы ў Рэспубліцы Беларусь”. Акрамя Дыплома ІІІ ступені, таленавіты педагог атрымала ў якасці прыза экалагічны тэлефон, а Варнянскія яслі-сад-сярэдняя школа – спецыяльную праграму для факультатыўных заняткаў для вучняў 2-4 класаў “Я, энергія і навакольнае асяроддзе” і тыпавыя рабочыя сшыткі.
Віншуем Алену Іванаўну Юркойць з заслужанай перамогай!
Алена ГАНУЛІЧ
Фото с сайта www.prizyvnik.info
