Заготовкой древесины занимаются индивидуальные предприниматели

У апошні час у Астравецкім лясгасе, як і ў большасці такіх жа арганізацый у еўрапейскіх краінах, да нарыхтоўкі драўніны прыцягваюцца прыватнікі. З імі заключаюцца прамыя дагаворы або дагаворы праз біржу. На афіцыйным сайце па дзяржаўных закупках (www.icetrade.by) размяшчаецца запрашэнне для ўдзелу ў аказанні паслуг па нарыхтоўцы драўніны.

Індывідуальны прадпрымальнік Славамір Уладзіслававіч Трамбовіч пачаў працаваць «на сябе» нядаўна. З лясной адукацыяй за плячыма мужчына дзесяць гадоў працы аддаў Астравецкай лясной гаспадарцы. Пагэтаму, калі ўзнікла ідэя стварыць няхай і невялікі, але свой бізнес, вырашыў ісці добра вядомым накірункам – заняцца нарыхтоўкай драўніны.
Вядома, што бізнес патрабуе выдаткаў – патрэбны і трактар, і бензапіла, і іншыя спецыяльныя тэхнічныя сродкі і абсталяванне.
– Прыходзіцца сумяшчаць некалькі роляў, – расказвае Славамір Уладзіслававіч, – быць і бухгалтарам, і эканамістам, і інжынерам па ахове працы, і арганізатарам самой работы… Але мне падабаецца. І не толькі таму, што валку, нарыхтоўку і тралёўку я ведаю як свае пяць пальцаў, а яшчэ таму, што працую ва ўлонні прыроды.


--------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.