Заготавливайте берёзовый сок правильно
Сёлетняя анамальна цёплая зіма здзівіла ўсіх: на вуліцы – пачатак сакавіка, а снегу ўжо даўно няма, і цёплыя дзянькі паспелі стаць прывычнай з’явай.Яшчэ тыдзень такога надвор’я – і ў дрэвах распачнецца актыўны рух соку. Таму будзе нялішнім нагадаць грамадзянам аб некаторых момантах нарыхтоўкі бярозавага соку.
Па-першае, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны мець спецыяльны білет, выдадзены лясной гаспадаркай.
Па-другое, грамадзяне маюць права свабодна нарыхтоўваць бярозавік толькі на спецыяльна адведзеных для падсочкі ўчастках ляснога фонду і толькі з абавязковым захаваннем тэхналогіі падсочкі.
Інфармацыю аб знаходжанні гэтых участкаў і аб магчымасці набыцця ўжо нарыхтаванага соку можна атрымаць у лясніцтвах раёна.
Трэба ведаць, што нарыхтоўка соку з клёну востралістнага забаронена. Нельга яго нарыхтоўваць ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, у населенных пунктах, у дэндралагічных парках.
За парушэнне правілаў і тэхналогіі нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь (2 600 000 рублёў) плюс кошт незаконна нарыхтаванага соку.
----------------------------------------------------------------------
С. ГАРБАЦЕНКА, намеснік начальніка Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
К. ЦЭЙКА, начальнік раённай прыродаахоўнай інспекцыі.
