Юныя чытачы Рытанскай бібліятэкі адзначылі 75-годдзе пісьменніка Міхася Пазнякова
Напярэдадні 75-годдзя беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова ў Рытанскай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня «У родным краі».
Юныя чытачы даведаліся, што Міхась Пазнякоў не толькі таленавіты паэт і празаік, які напісаў шмат твораў для дзяцей, але і перакладчык, і мовазнаўца, і крытык. А яшчэ ён чалавек, які бязмежна любіць сваю Радзіму.
Знаёмства з кнігамі пісьменніка, прагляд відэафільма «Слова паэта», які дазволіў пачуць голас самога майстра, песня «Спадарыня зіма», напісаная на вершы Міхася Пазнякова, – усё гэта дапамагло стварыць асаблівую атмасферу сустрэчы.
Акрамя таго, хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсах на веданне мовы, скорагаворак, адгадванні загадак з твораў пісьменніка-юбіляра.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
