Вызначаны пераможцы конкурсу на лепшы навагодні інтэр’ер
Нагадваем, што тэматыка абмяжоўвалася толькі словам «навагодняя», а для ўдзелу неабходна было выслаць не больш за 2 здымкі святочнага ўбрання. Калі ж іх было даслана больш, на галасаванне выносіліся 2 лепшыя, на думку адказнага за конкурс карэспандэнта.
Паказаць вынікі свайго майстэрства вырашыла 11 удзельнікаў. На здымках «засвяціліся» не толькі хатнія фотазоны, але і карпаратыўныя, у асноўным цэнтраў культуры і ўстаноў адукацыі, – а гэта, вы ж разумееце, зусім розныя «вагавыя» катэгорыі, таму журы выбірала пераможцаў у дзвюх намінацыях.
Так, пераможцам у групе пад умоўнай назвай «хатні» стаў інтэр’ер Наталлі Янкойць. Лепшымі ў групе «арганізацыі» прызнаны здымкі Варнянскага вучэбна-педагагічнага комплексу.

Лепшы інтэр'ер дома ў Наталлі Янкойць

Лепшы інтэр'ер у Варнянскім НПК

Анастасия Трибоцкая

Анна Денюш

Гражина Жуковская

ДЦРР

Замаро Регина

Рытанский сельисполком

Янкойть Полина

Ясли-сад №3

Фота ад Мундуцей
